Андрэй Смаляк. Жывапіс
Альбом жывапісных твораў Андрэя Смаляка, аднаго з самых цікавых сучасных беларускіх мастакоў. Замест звыклай храналагічнай перыядызацыі творчасці прапануецца нізка з 9 галоўных тэмаў, сярод якіх: вера, жыццё, інтымны дзённік, камедыянты, экзерсісы ... У кожнай з іх сабраны самыя арыгінальныя творы мастака, што дазволіла ўсебакова асвятліць яго асэнсаванне разнастайных праяў чалавечага жыцця.
Выданне прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца выяўленчым мастацтвам.
У камплект альбома ўваходзіць DVD дыск з фільмам «Аутапартрэт» - пра жыццё і творчасць мастака, а таксама інтэрв'ю ў праграме «Пакуль гарыць свяча», інтэрв'ю ў праграме «Новая калекцыя», відэахроніка «Выстаўкі» (Live), інтэрв'ю БТ (1991 г.), відэахроніка «Галерэя «Эрмітаж».
Смаляк Андрэй Мікалаевіч
АНДРЭЙ СМАЛЯК. ЖЫВАПІС
Альбом на беларускай, рускай, англійскай мовах
Тыраж 2000 экз.









